Галоўныя тэмы:
Падрыхтоўка да VII Усебеларускага народнага сходу на фінішнай прамой, першае пасяджэнне адбудзецца ўжо на наступным тыдні.
У Беларусі створаны эфектыўныя прававыя асновы для падрыхтоўкі якаснага заканадаўства. Законатворчы працэс абмеркавалі на тэматычным семінары ў Палаце прадстаўнікоў.
Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў садзейнічае нарошчванню аб'ёмаў вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі. Прааналізуем вопыт Капыльскага раёна.
З пачатку года ў Беларусь, скарыстаўшыся бязвізам, прыбылі больш за 66 тысяч грамадзян Еўрасаюза. Даведаемся, што прываблівае замежнікаў у Брэсцкай вобласці.
Бібліятэкі краіны сёння ў 19 гадзін адчыняць свае дзверы для Бібліяночы. Для дзяцей і дарослых падрыхтаваны тэматычныя пляцоўкі, лекцыі, майстар-класы, творчыя сустрэчы і іншыя забавы.
Маладзёжны тэатр эстрады запрашае на прэм'еру гістарычнай меладрамы «Без тэрміну даўнасці».