Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі даручыў арганізаваць маштабную рэвізію заканадаўства! У Палацы Незалежнасці прайшла сустрэча з суддзямі Канстытуцыйнага Суда;
Беларусь будзе працаваць над тым, каб ААН была больш эфектыўнай. Кіраўнік краіны прыняў з дакладам пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый;
Напружанне пададзена ва ўсе населеныя пункты Гомельскай вобласці! Часткова выкарыстоўваюцца дызель-генератарныя ўстаноўкі;
Гаспадаркі краіны перасягнулі двухмільённы рубеж па намалотах збожжа. Максімальная ўраджайнасць – каля 100 цэнтнераў з гектара – зафіксавана ў Гродзенскім раёне;
На тэлеканале «Беларусь 1» прэм’ера сямейна-музычнага шоу «Добры вечар!». За круглым сталом у студыі збяруцца таленавітыя і смелыя героі з народа.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.