Асноўныя тэмы:
Да святкавання Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ўсё гатова! Раскажам, якім чакаецца ваенны парад і як будзе гарантавацца бяспека падчас урачыстасцей.
Лепшыя ў сваёй справе напярэдадні Дня Незалежнасці атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды. У нашым эфіры – пра ўладальнікаў медалёў «За працоўныя заслугі», «За бездакорную службу» і «За выратаванае жыццё».
Урад вызначыў пералікі відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых.
Зрабіць жыццё у гарадах-спадарожніках больш камфортным дапамагаюць... дарогі! Даведаемся, якія ўчасткі рэканструявалі і адкрылі.
Асабісты прыём у старшыні Палаты прадстаўнікоў. З якімі пытаннямі звярталіся грамадзяне, якія праблемы удалося вырашыць адразу ж?
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.