Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 2.10.2023
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 02.10.2023
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 2.10.2023

Асноўныя тэмы:

Эканамічны падмурак новай сістэмы шматпалярнага свету закладваецца зараз. Новы полюс кантактаў для Беларусі і Расіі адкрываецца з краінамі Лацінскай Амерыкі.

Якія заканадаўчыя акты прыняты беларускім парламентам для падтрымкі эканомікі на фоне санкцый? Якую работу павінны завяршыць дэпутаты да заканчэння сваіх паўнамоцтваў і выбараў? – у «Радыёфакце» інтэрв'ю са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Ігарам Камароўскім.

«Права і справядлівасць» ці «Грамадзянская платформа»? Ці знізіць градус канфрантацыі з Беларуссю перамога адной з партый на выбарах у Польшчы, – каментарый палітолага Андрэя Лазуткіна.

Савет па біялагічнай бяспецы створаны пры Савеце міністраў Беларусі. Ён будзе каардынаваць работы па папярэджанні, выяўленні і зніжэнні біялагічных рызык.

У Беларусі ў 2023 годзе плануецца адрамантаваць 1,3 тыс. км рэспубліканскіх дарог. Тэма – на кантролі ў Прэзідэнта.

Узрост не становіцца перашкодай для тых, у каго ёсць мары! Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня пажылых людзей, паказалі: беларусам старэйшага ўзросту пад сілу і іншым дапамагаць, і для сваіх актыўнасцей час знаходзіць.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: