Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 2.11.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 02.11.2021
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 2.11.2021 (аудио)

Сёння ў праграме:

Пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, запланаванае на 4 лістапада, як падвядзе вынікі, так і стане кропкай адліку новай вяхі ў беларуска-расійскім супрацоўніцтве. У нашым эфіры – меркаванне эксперта.

«Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне». На тыдні працягнецца цыкл рэгіянальных форумаў, на якіх абмяркоўваецца рэалізацыі лічбавых тэхналогій. На гэты раз месцам правядзення стане Гродна.

Праца ва ўмовах санкцый: пастаянныя партнёры «Краснасельскбудматэрыялаў» просяць павялічыць пастаўкі, партфель кантрактаў на наступны год толькі пашыраецца.

Да 3 мільёнаў набліжаецца колькасць беларусаў, якія атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. Працягваецца прышчэпачная кампанія і ад грыпу.

Сустрэчы кіраўніцтва з маладымі спецыялістамі праходзяць у Віцебскай вобласці. Гэта магчымасць пагутарыць у адкрытым фармаце, задаць хвалюючыя пытанні.

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук заснавала ўнікальную серыю рэдкіх выданняў мінулых гадоў. Першым пабачыў свет каталог «Хронікі Шэдэля».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: