Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 2.12.2022
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 02.12.2022
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 2.12.2022

Асноўныя тэмы:

Быць напагатове ўсім, хто гарантуе абараназдольнасць краіны: актуальныя пытанні абароны і меры рэагавання на магчымае абвастрэнне сітуацыі вакол Беларусі абмеркаваны на нарадзе ў Прэзідэнта.

Сёння пачынаецца афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Куба. Запланаваны сустрэчы ў Савеце Рэспублікі, Палаце прадстаўнікоў і ў Мінгарвыканкаме.

Пастаўкі беларускіх тавараў у Арменію сёлета ўзраслі да $80 млн, а ў Мінску можа з'явіцца гандлёвы дом Арменіі.

Беларускія паралімпійцы афіцыйна звярнуліся ў Еўрапейскі суд па правах чалавека аб парушэнні іх законных правоў. Прычына – рашэнне Міжнароднага параалімпійскага камітэта аб прыпыненні членства Беларусі ў гэтай арганізацыі.

Адвакаты сёння правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных, акцыя прымеркавана да Дня юрыста.

Саломапляценне Беларусі ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Рашэнне прынята на 17-й сесіі Міжурадавага камітэта ў Марока.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: