Асноўныя тэмы:
Ці адкажа на прапанову Аляксандра Лукашэнкі Джо Байдэн? На бліжэйшыя дні запланаваны візіт Прэзідэнта ЗША у Польшчу. Ён пакажа, чаго жадае амерыканскі кіраўнік – міру ці вайны.
Хто і як абараняе сёння дзяржаўную мяжу Беларусі? Завітаем ў 115-ы зенітны ракетны полк Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
Максімальна шырокае прадстаўніцтва грамадскасці ў прыняцці палітычных рашэнняў: абмяркуем новыя дакументы, якія рэгулююць узаемадзеянне дзяржаўных органаў і грамадзянскай супольнасці.
Супрацоўніцтва па лініі Беларусь-Кітай развіваецца. Наша прадстаўніцтва чакаецца на буйнейшых міжнародных кірмашах у розных рэгіёнах Паднябеснай.
У Віцебску ўшанавалі лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2022». Сёлета цырымонію прысвяцілі 85-годдзю з дня ўтварэння паўночнага рэгіёна.
Сёння ў Беларусі пачынаецца Тыдзень роднай мовы. У праграме – мерапрыемствы, прысвечаныя праблеме захавання, развіцця і папулярызацыі беларускай мовы.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.