Асноўныя тэмы:
Цаной уласных жыццяў. Беларускія лётчыкі праявілі мужнасць і гераізм і адвялі няспраўны самалёт ад населенага пункта. Расследаванне трагедыі на кантролі ў Прэзідэнта.
Дэпутаты і сенатары на сумесным пасяджэнні прынялі да ведама Дэкрэт Прэзідэнта «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу».
Урад забяспечыў развіццё сацыяльнай сферы. Галоўнае – не дапусціць зніжэння ўзроўню дабрабыту людзей, – адзначыў перад дэпутатамі і сенатарамі віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.
У Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі створаны аператыўны штаб у сувязі з абрушэннем часткі моста праз раку Рова.
У паўночным рэгіёне краіны працягваецца рэалізацыя праграмы развіцця Аршанскага раёна, разлічаная да 2023-га года.
Спецыяльная тэхніка, кірмаш лесапрадукцыі – сёння ў Мінску адкрываецца 19-я Міжнародная выстава «Лесдрэўтэх».
Маладзёжны форум «ProAtom» прыме Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Удзельнікі абмяркуюць перспектыўныя напрамкі развіцця беларускай энергетыкі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.