Асноўныя тэмы:
«Дарогамі мужнасці і стойкасці»: сёння пачынаецца асветніцкае турнэ па краіне аўтарытэтных беларускіх экспертаў, дэпутатаў, палітыкаў. У маршруце 27 населеных пунктаў.
Х Маладзёжны беларуска-расійскі форум прымае Брэст. На парадку дня новая інфармацыйная рэальнасць, патрыятызм у сістэме каштоўнасцей, агульная гісторыка-культурная спадчына.
Саюзныя парламентарыі збяруцца сёння ў Мінску. У Палаце прадстаўнікоў пройдзе пасяджэнне 62-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Размова без забароненых тэм: памочнік Прэзідэнта-інспектар па Гомельскай вобласці сустрэўся са студэнтамі Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта.
Дызель, бензін ці электра? Колькасць электратранспарту ў Беларусі дасягнула 10 тысяч адзінак.
100 тысяч рублёў на развіццё спартыўнай інфраструктуры. Старажытны Навагрудак прыняў культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.