Асноўныя тэмы:
Нацыянальная бяспека – у цэнтры ўвагі Прэзідэнта Беларусі. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка сабраў пашыраную нараду з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы гарантавання нацыянальнай бяспекі.
Выбарчая кампанія 2024 года выходзіць на фінішную прамую. У першы дзень датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў усіх узроўняў яўка грамадзян склала амаль 6%.
Сёлетняя электаральная кампанія праходзіць у новых прававых умовах. Намеснік старшыні Канстытуцыйнага Суда Беларусі нагадае аб сутнасці змяненняў, замацаваных у Канстытуцыі.
Прыярытэты дзяржаўнай палітыкі Беларусі і міжнародная абстаноўка, электаральная кампанія – гэтыя і іншыя тэмы абмеркаваны на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі з кіраўнікамі ўстаноў аховы здароўя сталіцы.
У Міжнародны дзень роднай мовы канал «Культура» Беларускага радыё запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да Рэспубліканскай дыктоўкі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.