Асноўныя тэмы:
Памятныя мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны пачынаюцца сёння ў Беларусі. Цэнтрам падзей стане Брэсцкая крэпасць-герой і горад Брэст.
Каля 500 рэканструктараў у Брэскай крэпасці-героі адновяць «Апошні мірны дзень» і «Абарону цытадэлі». Сёлета ваенна-гістарычны злёт адбудзецца ў дзясяты раз.
Курсанты Інстытута пагранічнай службы сёння заступяць на «Баявы разлік». Традыцыйная акцыя сімвалізуе сувязь пакаленняў – пагранічнікаў, якія сустрэлі фашысцкіх захопнікаў і сучасных вартавых граніцы.
Пастаянныя і паўнамоцныя прадстаўнікі краін СНД і дэлегацыя Еўразійскай эканамічнай камісіі ўскладуць кветкі да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці. Сёння ж у Брэсце пройдуць пасяджэнні ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.
Тыдзень моладзі стартуе ў Беларусі. Па ўсёй краіне запланаваны мерапрыемствы, аб'яднаныя слоганам «Час выбраў нас».
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава «Незабыўнае: спектаклі і фільмы пра вайну». Гэта міжнародны практ сумесна з Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай мастацтваў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.