Асноўныя тэмы:
Новыя прызначэнні ў дыпкорпусе Беларусі і ў мясцовай вертыкалі. У Палацы Незалежнасці панядзелак стаў кадравым днём;
Медалі і падзякі Прэзідэнта за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на абарону суверэнітэту, гарантаванне стабільнасці і бяспекі, атрымае шэраг кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных устаноў;
Нацыянальны банк вывучае пытанне ўвядзення лічбавага беларускага рубля. Перавагі разглядаюцца разам з расійскімі экспертамі;
Чацвёртая хваля COVID-19 прыйшла ў Беларусь. Медыкі упэўнены - справіцца з ёй дапаможа вакцынацыя;
Нацыянальная бібліятэка Беларусі аб’явіла Рэспубліканскі конкурс “Беларускі салавей”, прысвечаны 135-годдзю класіка нашай літаратуры Змітрака Бядулі;
Праваслаўныя хрысціяне сёння адзначаць вялікае свята-Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы. Яно лічыцца адным з 12-ці галоўных у царкоўным календары;
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.