Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 21.09.2022
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 21.09.2022
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 21.09.2022

Асноўныя тэмы:

Нацыянальная бяспека, асаблівасці сучаснай інфармацыйнай вайны, падтрыманне дысцыпліны ў грамадстве – гэтыя і іншыя важныя пытанні разгледжаны на сустрэчы Прэзідэнта з Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі.

Функцыянаванне мытных органаў – ад выканання задачы па напаўненні бюджэту да супрацьдзеяння санкцыйнаму ціску Захаду. Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Беларусь і Башкартастан прапрацоўваюць доўгатэрміновыя праграмы супрацоўніцтва. Сёння акцэнт будзе зроблены на ўмацаванні міжнароднага ўзаемадзеяння і развіцці сумесных бізнес-праектаў.

20 інвестыцыйных пляцовак у Докшыцкім раёне сёлета чакаюць новых інвестараў. Даведаемся, што прываблівае прыватны бізнес у раён.

Беларускія палярнікі адправяцца ў 15-ю Антарктычную экспедыцыю напрыканцы кастрычніка. У перспектыве – круглагадовае знаходжанне на нашай палярнай станцыі.

Творчая вандроўка на Гомельшчыну: у рэгіёне два тыдні доўжыліся «Славянскія літаратурныя дажынкі».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: