Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 22.03.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 22.03.2021
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 22.03.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

22 сакавіка для Беларусі сумная дата: чарговая гадавіна Хатынскай трагедыі. Напярэдадні ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» прагучала Усебеларуская Малітва аб міры.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі ўсклаў кветкі да помніка Няскоранаму чалавеку і асабліва адзначыў важнасць для народа і для нацыі такіх святых месцаў.

Сёння ў праграме ўзгадаем успаміны Іосіфа Камінскага – адзінага застаўшагася ў жывых пасля Хатынскай трагедыі – прататыпа помніка Няскоранаму чалавеку, і раскажам, колькі доўжылася следства па ваенным злачынстве.

Фальсіфікацыя гісторыі вайны – злачынства перад памяццю мільёнаў людзей, якія аддалі за Вялікую Перамогу свае жыцці. Разам са спецыялістамі высветлім, чаму YouTube абмежаваў паказ дакументальнага фільма тэлеканала «БелРос» «Ржэў. 500 дзён у агні».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: