Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 23.11.2020 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 23.11.2020
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 23.11.2020 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Беларусь уваходзіць у топ-40 краін, якія гатовыя перайсці да электронага ўрада. Індэкс гэтай гатоўнасці павялічыўся амаль на 6%.

Беларускі аўтапрам, нягледзячы на складанасці і абмежаванні ва ўмовах пандэміі, працягвае развіваецца. Завершана падрыхтоўка да выпуску новай мадэлі легкавога аўтамабіля «Джылі».

У Беларусі працягваюць работу грамадскія прыёмныя. Такі фармат дыялогу даступны жыхарам усіх рэгіёнаў.

Паблізу Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка прыступіла да выканання задач новая застава «Хойнікі» з адзіным у краінах СНД цэнтрам маніторынгу.

У Віцебскім раёне перапахавалі астанкі 40 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Знайшлі іх сёлета ў жніўні паблізу вёскі Навікі.

Якім быў літаратурны працэс у Беларусі напачатку XX стагоддзя? Узгадваюць удзельнікі праекта да 100-годдзя ліатратурнага аб’яднання «Маладняк».

У Мінску працягваецца 46-ы фестываль мастацтваў «Беларуская музычная восень». Раскажам пра заўтрашні канцэрт пад назвай «Двух геніяў партрэт».

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: