Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 23.11.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 23.11.2021
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 23.11.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы, гуманітарная дапамога бежанцам, а таксама эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці. Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладамі Уладзіміра Караніка і Юрыя Караева.

Амбіцыі Захаду і незалежная палітыка Мінска. Чаму Еўропе цяжка мець зносіны з Аляксандрам Лукашэнкам? Як, выкарыстоўваючы хімічны душ, Польшча перайшла «ўсе межы»?

З умовамі знаходжання бежанцаў азнаёміўся дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Дапамогу паабяцаў, на пытанне аб выкарыстанні польскім бокам хімічных рэчываў – не адказаў!

132 чалавекі прызнаны пацярпелымі у выніку дзеянняў польскіх сілавікоў на граніцы. На тэрыторыі пункта пропуску «Брузгі» і транспартна-лагістычнага цэнтра з бежанцамі напярэдадні знаходзіўся старшыня Следчага камітэта.

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся на сусветнай выставе EXPO-2020 у Дубаі. Ужо заключаны шэраг пагадненняў.

Гадавы аб’ём экспарту тавараў і паслуг Магілёўскай вобласці перавысіць суму ў 2 мільярды долараў. Завітаем на адно з прадпрыемстваў Дрыбінскага раёна, якое замацоўвае свае экспартныя пазіцыі.

У Беларусі ўводзяць дадатковыя льготы і прэферэнцыі на ўвоз электрамабіляў. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт краіны.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: