Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 24.02.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 24.02.2021
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 24.02.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Функцыянаванне падатковай сферы, узмацненне сумесных абаронных сістэм, дзейнасць СМІ ў сучасных умовах – тэмы тэлефоннай размовы Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў развіццё 6-гадзінных перамоў у Сочы.

Нягледзячы на беспрэцэдэнтны ціск знешніх і ўнутраных фактараў, у Беларусі забяспечана ўстойлівая работа эканомікі. На пасяджэнні Савета міністраў абмеркавалі рэзервы і рэсурсы для выканання пастаўленых перад сферай задач.

Дэлегаты  VI Усебеларускага народнага сходу працягваюць сустрэчы з працоўнымі калектывамі і грамадскасцю.

Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях уступяць у сілу 1 сакавіка. Даведаемся пра асаблівасці новага заканадаўства.

З душой працаваць на зямлі, паспяхова развіваць уласны бізнес. Амаль 400 фермерскіх гаспадарак працуюць у Віцебскай вобласці.

Гродна на год атрымаў сатус маладзёжнай сталіцы Беларусі. Урачыстыя мерапрыемствы будуць праходзіць на працягу некалькіх дзён.

Гомельскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвясціла 2021-шы «Годам класічнай літаратуры і чытання» ў рэгіёне.

Першыя пералётныя птушкі вяртаюцца ў Беларусь. На поўдні і захадзе краіны ўжо заўважылі крылатых мігрантаў.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: