Асноўныя тэмы:
Ад узаемадзеяння ў сферы эканомікі да пытанняў бяспекі. У Санкт-Пецярбурку Прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі перамовы. Сёння рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію працягнецца.
Першы мільён тон збожжа з улікам рапсу намалочаны ў Беларусі. У бліжэйшыя дні чакаецца і першы мільён тон збожжа каласавых культур.
Жодзіна і Шклоў пяройдуць на электрычны грамадскі транспарт да канца 2024 года. Пад увагай урада таксама рэканструкцыя і рамонт дарог.
З 1 жніўня колькасць дзяржаўных клінік, якія будуць аказваць платныя паслугі ў выхадныя дні і святы, павялічыцца да 39. Гэта працяг эксперымента, які доўжыўся на працягу года.
Усё больш беларусаў замяняюць заморскія курорты на айчынны турызм. Сёння раскажам пра турыстычны патэнцыял Навагрудскага раёна.
10 дзён да старту адной з галоўных сёлетніх падзей ў спартыўным жыцці Беларусі – ІІ Гульняў краін СНД. Завітаем на сталічную «Палова-Арэну».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.