Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 25.03.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 25.03.2021
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 25.03.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Першы Усебеларускі маладзёжны парламенцкі форум пачнецца сёння ў Мінску. Пляцоўка накіравана на тое, каб аб'яднаць ініцыятыўную моладзь і даць магчымасць паказаць, якой яна бачыць Беларусь будучыні.

Беларусы выступаюць за стварэнне працоўных месцаў і павышэнне ўзроўню заработнай платы. Сталі даступныя новыя даныя маштабнага сацыялагічнага даследавання.

Прэзідэнт падпісаў указ «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі». Дакументам спрашчаецца парадак адчужэння жылых дамоў.

Больш за 2 мільёны званкоў летась прыняла ў сталіцы служба «115». Між тым, жыллёва-камунальную гаспадарку краіны чакае маштабная лічбавізацыя.

Да Году народнага адзінства Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі падрыхтавала літаратурную праграму для выступлення у культурных і грамадскіх установах горада.

Да Сусветнага дня паэзіі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася імпрэза «Забыць пра снег».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: