Асноўныя тэмы:
Колькасць загінуўшых у выніку тэракту ў «Крокус Сіці Холе» ў Падмаскоўі павялічылася да 137. Напярэдадні прыйшла інфармацыя аб тым, што загінула і грамадзянка Беларусі. З госцем праграмы абмяркуем, якія высновы неабходна зрабіць усім нам пасля гэтага тэракту.
Не толькі вывучаць космас з Зямлі, а і Зямлю з космасу! Сёння касмічны карабель з першай беларускай касманаўткай прыстыкуецца да расійскага сегмента МКС.
Электаральная кампанія ў Беларусі працягваецца: ідзе вылучэнне дэлегатаў на Усебеларускі народны Сход, фарміруецца Савет Рэспублікі. Беларусь уступае ў новы гістарычны этап свайго развіцця.
«Адзін раён – адзін праект»: даведаемся, што зроблена ў рамках ініцыятывы ў Буда-Кашалёўскім раёне.
Пачуць кожнага: праца са зваротамі грамадзян даўно стала лакмусавай паперкай, якая паказвае, наколькі ўлада чуе запыты людзей і аператыўна вырашае іх праблемы. Сёння прааналізуем звароты грамадзян у Савет Рэспублікі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.