Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 26.09.2023
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 26.09.2023
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 26.09.2023

Асноўныя тэмы:

Памочнік Прэзідэнта, мясцовая вертыкаль і кіраўнікі прадпрыемстваў – Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні.

У Беларусі ўведзена забарона для фізічных асоб на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў. Дакумент накіраваны на гарантаванне грамадскай бяспекі.

Квінтэсенцыя шматгадовай паслядоўнай палітыкі ўлад шэрагу краін калектыўнага Захаду па ўкрывальніцтве і абяленні нацысцкіх злачынцаў: у Міністэрстве замежных спраў Беларусі пракаменціравалі запрашэнне нацыста ўкраінскага паходжання ў парламент Канады.

Адзіныя ў Еўропе празрыстыя тэлевізары, уласныя бартавыя камп'ютары для аўтамабіляў і іншае: сучасныя беларускія распрацоўкі прадстаўлены на прамысловай выставе «Інапрам. Казахстан».

Як рэалізуецца патэнцыял людзей старэйшага ўзросту? У Беларусі прынята нацыянальная стратэгія «Актыўнае даўгалецце – 2030».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: