Асноўныя тэмы:
Абараніць стратэгічныя аб'екты на выпадак кібератак: Прэзідэнт даручыў вызначыць прававую аснову стварэння нацыянальнай сістэмы гарантавання кібербяспекі.
Ад ваенна-палітычнай абстаноўкі на межах Беларусі да вядучай ролі Усебеларускага Народнага Сходу: даведаемся, якія тэмы абмеркавала моладзь падчас дыялогавай пляцоўкі «Сіла закона».
Прэм'ер-міністр агучыў ключавыя фактары росту эканомікі ў наступным годзе: апераджальны рост унутранага попыту за кошт нарошчвання інвестыцый і павелічэнне экспарту.
У беларускае грамадзянства прыняты 355 чалавек з 26 краін, сярод іх 200 ўкраінцаў.
Большасць бежанцаў з Украіны сёння накіроўваецца ў Гомельскую вобласць, жанчыны і дзеці знаходзяцца пад патранатам актывістак Беларускага саюза жанчын.
«Незабыўныя імёны Вілейшчыны»: кніжная серыя пад такой назвай прэзентавана ў Вілейскім Палацы мастацтваў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.