Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 27.01.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 27.01.2021
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 27.01.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Кадравы дзень у Прэзідэнта: Аляксандр Лукашэнка напярэдадні зрабіў шэраг прызначэнняў у ключавых сферах.

Палітычнае ўзаемадзеянне, гандаль, пастаўка вакцыны. Кіраўнікі Беларусі і Кітая падчас тэлефоннай размовы абмеркавалі розныя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

На Усебеларускім народным сходзе важна правесці шчырую размову і даць ацэнку намечаным планам. Па ўсёй краіне працягваецца абмеркаванне Праграмы развіцця дзяржавы на бліжэйшыя 5 гадоў.

Усё больш лячэбных устаноў вяртаецца да звычайнага рэжыму працы. Даведаемся, як ідуць справы ў сталічнай інфекцыйнай і Мазырскай гарадской бальніцах.

Сёння па ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Беларускае радыё арганізавала круглы стол на гэтую тэму.

У Мінску дадзены старт інтэрнацыянальнаму «Зорнаму паходу» па месцах баявой славы. Паразмаўляем з яго ўдзельнікамі і раскажам, чаму паход называецца «зорным».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: