Асноўныя тэмы:
Беларусь у 2025-м будзе старшынстваваць ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у саміце ЕАЭС, які прайшоў у Ленінградскай вобласці.
Расійскія ракеты «Арэшнік» на беларускай тэрыторыі – гэта не проста жаданне паказаць мускулы, а вострая неабходнасць з-за бяздумнай мелітарызацыі заходніх суседзяў і правакацый на мяжы з боку Украіны. У нашым эфіры каментарый ваеннага аналітыка.
Канец снежня – час падводзіць вынікі года і адзначаць тых, хто асабліва прадуктыўна працаваў на карысць краіны. Пазнаёмім з тымі, хто заслужыў дзяржаўныя ўзнагароды і падзякі.
Дабрачынныя акцыі «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы» працягваюцца. Раскажам, каму пашчасціла ў гэтыя дні адчуць сапраўдны святочны настрой.
«Марафон адзінства» у Мазыры! На 2 дні горад над Прыпяццю стане месцам прыцягнення.
На канькабежным стадыёне «Мінск-Арэны» сёння пачнецца Кубак Садружнасці. Сярод удзельнікаў лепшыя беларускія і расійскія спартсмены.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.