- Перадача: Радыёфакт
- Дата: 28.09.2021
Асноўныя тэмы:
Сітуацыю на дзяржаўнай мяжы абмеркавалі на нарадзе ў прэзідэнта. Найважнейшым пытаннем застаецца абарона ўласных межаў;
Да вострых праблем у сферы міграцыі з самай высокай трыбуны прыцягнуў увагу сусветнай грамадскасці Міністр замежных спраў Беларусі. Уладзімір Макей выступіў на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН;
Парадак дня пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД абмеркаваны ў штаб-кватэры Садружнасці ў Мінску. Усяго разгледжана 7 пытанняў – ад эканомікі да супрацоўніцтва ў касмічнай галіне;
З 1 кастрычніка 2022 года ўступіць у сілу новы механізм для добраахвотнага страхавання дадатковай накапляльнай пенсіі. Адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы;
Дэпутаты сёння накірубцца ў Бабруйск. Так абмяркуюць пытанні будаўніцтва сацыяльнай інфраструктуры;
Літаратурнае свята, прысвечаная творчасці Янкі Купалы, прайшло ў Стамбуле. Госці сустрэчы “Чыталі Купалу разам” і адзначылі традыцыйнае беларускае свята “Багач”;
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.