Асноўныя тэмы:
Аднапалярная сістэма светаўладкавання разбураецца. Пры гэтым калектыўны Захад імкнецца захаваць свае пазіцыі. Якія задачы ставіць перад АДКБ такі ход гісторыі – у кампетэнтным каментарыі «Радыёфакту».
У Беларусі ўпершыню праводзіцца рэспубліканскі конкурс «Лідары лічбавай эканомікі». Асноўная задача – выяўленне кампаній, якія комплексна падыходзяць да лічбавізацыі розных працэсаў і сістэмна працуюць у галіне лічбавізацыі.
Імпартазамяшчэнне ў сельгасвытворчасці. Даведаемся, што неабходна для поспеху пры атрыманні мяса і малака і якія замежныя інгрэдыенты ў кармах для жывёл замясцілі ў сельгаспрадпрыемстве «Гастэлаўскае».
Акцыю «Сімвал адзінства» сустрэлі ў Любанскім, Салігорскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці. Падчас патрыятычнага марафону ідзе алічбоўка памятных мясцін QR-кодамі. Сёння засяродзімся на тым, як ідзе пошукавая работа па ўстанаўленні лёсаў усіх, хто аддаў жыцці за вызваленне нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сёння ў праваслаўных вернікаў пачынаецца пост перад Ражаством Хрыстовым. Пра яго духоўны змест расказвае Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін.
XII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум пройдзе ў сярэдзіне снежня. Аматары опернага мастацтва ўбачаць на сцэне Вялікага тэатра самыя яркія і відовішчныя пастаноўкі як беларускага, так і тэатраў свету.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.