Асноўныя тэмы:
Пачынаецца рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі у Расію. На сёння запланавана нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД, на заўтра – перамовы з Уладзімірам Пуціным.
Праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі вынесены на грамадскае абмеркаванне. Свае заўвагі і прапановы можа пакінуць кожны.
Увага кожнаму нягледзячы на ўзрост! Маленькіх жыхароў краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі падчас дабрачыннага свята ў Палацы Рэспублікі.
Ад сталіцы да раённага цэнтра – Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» працягваецца па ўсёй краіне.
На БелАЭС паспяхова завяршылі загрузку ядзернага паліва ў рэактар другога энергаблока. Набліжаецца момант яго фізічнага пуску.
У Беларусі пачалі вакцынаваць ад каранавіруса дзяцей. Першым у краіне прышчэпку атрымаў 16-гадовы мінчанін.
На беларускую мову перакладзены раман-эпапея класіка казахскай літаратуры Мухтара Аўэзава «Шлях Абая». Выданне прэзентавалі ў Мінску.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.