Асноўныя тэмы:
8 гадзін абмеркавання агульных тэм: Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін напярэдадні правялі двухбаковыя перамовы, прынялі ўдзел у мерапрыемствах па ўводзе ў эксплуатацыю зімовачнага комплексу ў Антарктыцы і наведалі новую «СКА-Арэну».
Пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы пройдзе сёння ў Санкт-Пецярбургу. Будзе абмеркавана рэалізацыя саюзных праграм, ўзгодненыя дзеянні у галіне знешняй палітыкі і іншыя пытанні ўзаемадзеяння.
На сувязі – Беларуская антарктычная навуковая станцыя! Даведаемся аб прыярытэтных напрамках даследаванняў і аб супрацоўніцтве з расійскімі палярнікамі.
Праграма «Адзін раён – адзін праект» першачарговую задачу выканала. На ўсе 118 раёнаў Беларусі ўжо 190 праектаў.
Працоўныя месцы не толькі ў рамках інвестыцыйных праектаў: на прыкладзе Брэсцкай вобласці прааналізуем магчымасці адкрыцця ўласнай справы.
«Беларусь адзіная»: тэматычная выстава праходзіць у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.