Асноўныя тэмы:
У Беларусь прыбыў чарговы камплект зенітнага ракетнага комплексу С-400, у хуткім часе ён заступіць на баявое дзяжурства.
Рэджэп Тайіп Эрдаган набраў большасць галасоў падчас другога тура выбараў у прэзідэнты краіны. Эксперты называюць яго вопытным палітычным лідарам і прагназуюць развіццё ўзаемадзеяння з Беларуссю па многіх напрамках.
Беларускі інвестыцыйны форум сабраў у Бабруйску больш за 300 удзельнікаў, перспектывы дзелавога супрацоўніцтва абмеркавалі інвестары і прадстаўнікі буйнога і сярэдняга бізнесу з 22 краін.
Беларусь працягвае руку дапамогі суседзям: з пачатку года ў нашу краіну заехала больш за 23,5 тысяч грамадзян Украіны.
Пагранічнікі рыхтуюцца да павелічэння колькасці замежных дэлегацый, якія летам будуць прыбываць у нашу краіну: з 3 ліпеня будзе арганізаваны бязвізавы ўезд для ўдзельнікаў II Гульняў краін СНД.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.