Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні пабываў у гістарычных мясцінах паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Чорнага мора. Раскажам пра сустрэчу на абхазскай зямлі.
Навука, космас, адукацыя: развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Расіі па гэтых напрамках абмеркавалі ў Маскве.
Зрабіць драўніну для будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці больш таннай: урад знаходзіць варыянты вырашэння пастаўленай Прэзідэнтам задачы.
Дэталі для электрамабіляў плануюць вырабляць у Наваполацку. Завод «Вымяральнік» ставіць перад сабой амбіцыйныя задачы.
Сям'я і пераемнасць пакаленняў, дзяржаўны суверэнітэт і пачуццё еднасці: у «Радыёфакце» размова пра асноўныя каштоўнасці беларусаў.
Зазірнём за кулісы самага папулярнага вакальнага праекта на айчынным тэлебачанні – «Фактар.бай». У гэтыя дні праходзяць адборачныя кастынгі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.