Асноўныя тэмы:
Складаны шлях фарміравання новай структуры міжнародных адносін, якая няўхільна рухаецца да шматпалярнасці: Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы паслоў 11 замежных краін.
Польшча парушыла паветраную прастору Беларусі. Міністэрства замежных спраў нашай краіны заявіла рашучы пратэст.
Эканамічнае ўзаемадзеянне і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва: пасяджэнне групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе сёння ў Магілёве.
Работа з кадрамі і падрыхтоўка да Рэспубліканскага савета суддзяў: у Мінску прайшоў пленум Вярхоўнага Суда Беларусі.
Ганаровае званне «Настаўнік года Беларусі» прысвоена настаўніку выяўленчага мастацтва Доўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна Сяргею Шамінскаму. Імя пераможцы рэспубліканскага конкурсу аб’явіў прэм'ер-міністр.
У гарадскім пасёлку Шаркаўшчына сёння абласное свята працаўнікоў вёскі Віцебшчыны. З якім караваем гаспадары «Дажынак» сустракаюць гасцей – у нашым спецыяльным рэпартажы.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.