Асноўныя тэмы:
Пачуць голас кожнага! Да VI Усебеларускага народнага сходу амаль тыдзень. Тэму абмеркавалі ў Палацы незалежнасці, пасля асноўныя аспекты прэм'ер-міністр давёў да журналістаў.
Мільярд кілават-гадзін электраэнергіі выпрацаваў энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі.
У Беларусі створаць інстытут амбудсмена па абароне правоў прадпрымальнікаў. Гэта прадугледжана дзяржаўнай праграмай «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва».
Рамсарскай канвенцыі аб водна-балотных угоддзях сёлета 50 гадоў. Згодна з ёй, Беларусь прыняла абавязацельствы па захаванні 26 водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння.
Выйшаў шосты том энцыклапедыі «Рэгіёны Беларусі». Прысвечаны ён Магілёўскай вобласці.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.