Асноўныя тэмы:
Цэнтрвыбаркам сёння афіцыйна зацвердзіць канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі. Пасяджэнне будзе трансліравацца анлайн.
Нацыянальны стэнд Беларусі сёння разгорнецца ў Маскве на выставе «Прадэкспа-2025». Усяго на найбуйнейшай міжнароднай выставе будзе прадстаўлена прадукцыя больш як 1800 кампаній з 36 краін.
У Беларусі пачаўся прыём заявак на рэспубліканскі конкурс «Лідары прамысловасці-2025». Конкурс дапамагае не толькі задаваць трэнды ў вытворчых галінах, але і папулярызаваць іх.
Генеральнае пагадненне паміж урадам, наймальнікамі і прафсаюзамі на 2025-2027 гады падпісана ў сталіцы. У Мінску прайшоў X з'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Дэталі з металу стануць яшчэ больш трывалыми. У Мінску адкрыўся Навукова-вытворчы ўчастак высокатэмпературнай вакуумнай тэрмічнай апрацоўкі.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць выставу «Грыміць свята ад краю да краю...» Яна прысвечана юбілеям старажытных гарадоў Беларусі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.