Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 3.06.2022 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 03.06.2022
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 3.06.2022 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Прэзідэнт Беларусі працягвае серыю сустрэч з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў. У Палацы Незалежнасці адбыліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Ленінградскай вобласці.

Губернатары больш як 40 расійских рэгіёнаў збіраюцца асабіста прыняць удзел у рабоце 9-га Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ключавыя пытанні падрыхтоўкі мерапрыемства абмеркавалі ў верхняй палаце беларускага парламента.

На напружаны характар узаемаадносін паміж асноўнымі цэнтрамі сілы звярнуў увагу Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі. Аляксандр Вальфовіч наведаў ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Інфармацыйная бяспека сёння не менш важны складнік існавання дзяржавы, чым эканамічны, харчовы і ваенны. Толькі здаровае грамадства можа адрозніваць праўду ад хлусні. У «Радыёфакце» – каментарый эксперта.

Найважнейшы рэсурс дзяржавы! Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Як у сельскай гаспадарцы змяншаюць сабекошт кармоў, малака і мяса? Паглядзім на прыкладзе гаспадаркі «Старыца-Агра» Капыльскага раёна.

17 нацыянальных падворкаў, 30 дыяспар, 55 асноўных мерапрыемстваў. Сёння ў Гродне пачынаецца XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: