Падзяліцца:
«РАДИОФАКТ» с НАДЕЖДОЙ ЛЫСЕНКО, 3.12.2020 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 03.12.2020
«РАДИОФАКТ» с НАДЕЖДОЙ ЛЫСЕНКО, 3.12.2020 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Беларусь выступае за нарошчванне ўзаемадзеяння ў Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у саміце арганізацыі разам з іншымі лідарамі краін-удзельніц АДКБ.

На дыялогавых пляцоўках і ў парламенце сабрана больш за 8 тысяч прапаноў па змяненні Канстытуцыі Беларусі. Яны рыхтуюцца да абмеркавання на Ўсебеларускім народным сходзе.

Праграму дзейнасці ўрада да 2025 года напярэдадні адобрыў парламент. Яе галоўная мэта – рост дабрабыту людзей.

Еўразійская эканамічная камісія плануе ў бліжэйшы час укараніць новыя механізмы ліквідацыі антыманапольных парушэнняў на агульным рынку ЕАЭС.

Першы ў Беларусі сімуляцыйны цэнтр імітацыі «чырвонай зоны» адкрылі ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце.

Міністэрства транспарту і камунікацый прапануе прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні праекта дзяржаўнай праграмы «Транспартны комплекс».

У Мінску прэзентаваны альбом лаўрэата прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзеева «Шматнацыянальная Беларусь».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і навор'е.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: