Асноўныя тэмы:
Кароткатэрміновы эфект ад увядзення санкцый супраць Беларусі вычарпаны, пік інфляцыі пройдзены – Нацыянальны банк падвёў вынікі работы за мінулы год.
Павялічыць прыбытак у тры разы: актыўныя крокі менэджменту айчынных прадпрыемстваў ва ўмовах санкцыйнага ціску дазваляюць не толькі не страціць пазіцыі, а наадварот, знайсці новых партнёраў і пашырыць экспарт.
Пытанні правадзення выдэаздымкі і відэаназірання ўдасканаліць: адпаведны законапраект знаходзіцца на разглядзе ў парламенце.
52 тысячі 11-класнікаў прынялі ўдзел у рэпетыцыі Цэнтралізаванага экзамена. Для школьнікаў гэта магчымасць загартавацца маральна і падцягнуць слабыя месцы ў ведах.
Сёння ў продажы з'явяцца квіткі на Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.арт-кантакт» у Магілёве, а ў Віцебску даступныя сертыфікаты на «Славянскі базар».
Трыумф Арыны Сабаленка ў Аўстраліі і Кубак Садружнасці ў Раўбічах – выхадныя дні парадавалі балельшчыкаў яскравымі момантамі са спартыўных пляцовак.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.