Асноўныя тэмы:
Актуальныя пытанні грамадска-палітычнай абстаноўкі абмеркаваны на нарадзе ў Прэзідэнта. У цэнтры ўвагі было гарантаванне унутранай і знешняй бяспекі.
Скараціць тэрміны распрацоўкі і ўзгаднення праектаў праграм Саюзнай Дзяржавы заклікаюць парламентарыі. Гэту і іншыя тэмы напярэдадні анлайн абмеркавалі дэпутаты Беларусі і Расіі.
Моладзь – за развіццё і ўдасканаленне дзяржавы, ёй будаваць будучыню і вырашаць, якой будзе Беларусь заўтра. Даведаемся, якія прапановы гучаць ад тых, хто жадае, каб наша краіна была стабільнай.
Над якімі пытаннямі працуе сёння мясцовая ўлада, што выгадна інвестарам у рэгіёнах і на што могуць разлічваць жыхары? Разгледзем на прыкладзе Лідскага раёна.
У чым рэзервы эфектыўнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і за кошт чаго нарасціць экспартны патэнцыял? Кіраўніцтва галіны наведала Кіраўскі раён.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуецца да 100-годдзя з часу заснавання. Да юбілейнай даты прымеркаваны шэраг выстаў, імпрэз і навуковых праектаў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.