Асноўныя тэмы:
Супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым.
Эканоміка Саюзнай дзяржавы. Урокі пандэміі і перспектывы развіцця інтэграцыі: на дзвюх пляцоўках – у Мінску і Маскве – сёння працягнецца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Важнейшыя задачы па дасягненні стратэгічных мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны дапамагаюць рэалізоўваць эканамічныя органы. Сёння яны адзначаюць прафесійнае свята – Дзень эканаміста.
Сапраўдны баль напярэдадні сабраў у Мінску лепшых выпускнікоў з усёй краіны. Удзел у адкрыцці Рэспубліканскага балю прыняў Прэзідэнт Беларусі.
Да галоўнай музычнай падзеі лета – Славянскага базару у Віцебску – застаюцца лічаныя дні. Толькі сёння дзейнічае скідка 30% пры куплі білетаў на ўсе мерапрыемствы ў Летнім амфітэатры.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.