Асноўныя тэмы:
Беларусь і Тамбоўская вобласць дасягнулі найвышэйшага выніку ва ўзаемным гандлі, аднак супрацоўніцтва трэба ўзнімаць на больш высокі ўзровень. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком расійскага рэгіёну Максімам Ягоравым.
Інфляцыя ў Беларусі ў 2024 годзе не павінна перавысіць 6%. Праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны абмеркавалі ў Савеце міністраў.
Менш за 5% збожжавых застаецца ўбраць па ўсёй краіне. Асноўныя ўборачныя плошчы зараз на поўначы.
Будучыя афіцэры Міністэрства ўнутраных спраў далі клятву на вернасць Радзіме. Упершыню ў адным страі на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску ўрачыстыя словы вымавілі курсанты адразу дзвюх міліцэйскіх ВНУ.
Беларусь – ганаровы госць на Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Форум пачынаецца ў расійскай сталіцы сёння.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.