Асноўныя тэмы:
Галоўныя дасягненні Беларусі і смелы погляд у будучыню! Маштабная выстава «Мая Беларусь» заклікана стаць цэнтрам прыцягнення для ўсіх, хто хоча даведацца больш пра магчымасці, традыцыі, прарыўныя адкрыцці нашай краіны.
У адыходзячым годзе Беларусь шмат зрабіла для ўмацавання сваёй бяспекі. Гэта адказ на новыя пагрозы і сітуацыю, якая склалася ля нашых граніц. Тэму абмяркуем з госцем «Радыёфакта».
450 гасцей у Палацы Незалежнасці! Раскажам, для каго арганізавалі самую вялікую экскурсію ў галоўны будынак краіны.
На чым будуецца развіццё рэгіёнаў? Сёння завітаем у Ганцавіцкі раён і даведаемся, у чым аснова эканамічнага развіцця тэрыторыі.
Новы год – час цудаў! З акцыяй «Нашы дзеці» завітаем да выхаванцаў Бягомльскай спецыялізаванай школы-інтэрната.
З Гомельскай вобласці – у Мінскую! «Марафон адзінства» не спыняецца ні на тыдзень.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.