Асноўныя тэмы:
У Беларусі працягваецца сумеснае аператыўна-стратэгічнае вучэнне краін АДКБ «Баявое братэрства-2023». Сёлета яно аб'яднала 5 сумесных вучэнняў, 4 з іх у гэтыя дні праходзяць на тэрыторыі Беларусі – «Узаемадзеянне», «Пошук», «Эшалон», «Барьер».
Кантракты на 50 мільёнаў рублёў плануецца падпісаць на першым Беларуска-узбекскім жаночым бізнес-форуме. Ён пачнецца сёння ў Мінску і збярэ каля тысячы чалавек.
7 мільёнаў 40 тысяч тон важыць агульнарэспубліканскі каравай. Уборачная каласавых завяржаецца.
Бульба – наш другі хлеб. Сёння ацэнім ураджай бульбы на прыкладзе адной з гаспадарак Уздзенскага раёна.
Патэнцыйныя беларускія касманаўткі Марына Васілеўская і Настасся Лянкова ў гэтыя дні ў Мінску. Даведаемся, як рыхтуюцца нашы суайчынніццы да свайго першага палёту ў космас.
Эстафета Дня беларускага пісьменства перададзена Брэсцкаму рэгіёну – у наступным годзе свята пройдзе ў Івацэвічах.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.