Асноўныя тэмы:
Беларусь і Растоўская вобласць Расіі могуць значна актывізаваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. Размова пра гэта ішла ў Палацы Незалежнасці.
530 прапаноў паступіла на Прававы форум Беларусі падчас грамадскага абмеркавання законапраектаў аб Усебеларускім народным сходзе і аб змяненнях у Выбарчы кодэкс. На чарзе экспертная апрацоўка прапаноў.
Як айчынныя прадпрыемствы працуюць ва ўмовах санкцыйнага ціску? Сітуацыю на месцы дэпутаты разгледзілі на прыкладзе вытворчасцей Гомельскай вобласці.
«Беларусбанк» знізіў працэнтныя стаўкі па крэдытах для фізічных асоб. Больш прывабнымі сталі спецыяльныя крэдытныя прадукты для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў, а таксама на фінансаванне будаўніцтва нерухомасці.
Тэме сапраўдных каштоўнасцяў прысвечаны сёлета «Лістапад». Урачыстае адкрыццё XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю – сёння ўвечары.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.