Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 5.06.2025
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 05.06.2025
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 5.06.2025

Асноўныя тэмы:

Лідары Беларусі і Кітая Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін пацвердзілі курс на ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Візіт Прэзідэнта ў Пекін завяршыўся.

СНД выбудоўвае арыенціры далейшага супрацоўніцтва з акцэнтам на рэзультатыўнасць. Сталіца Таджыкістана Душанбэ прымае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці.

900 гадоў з дня заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра адзначаецца сёння. Для ўдзелу ў святкаваннях у Беларусь прыбыў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Трэці дзень на пляцоўках спецыялізаванай выставы «Белагра» будзе напоўнены дзелавымі сустрэчамі, падпісаннем паміж партнёрамі дакументаў аб пашырэнні супрацоўніцтва.

Спартыўна-культурны фестываль «Вытокі-2025» у бліжэйшыя дні гасцінна расчыніць свае дзверы ў Паставах. Адчуць сябе чэмпіёнам зможа любы жадаючы.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: