Асноўныя тэмы:
Чым прываблівае Беларусь, як партнёр, Алжыр і ўсю Афрыку? У цэнтры ўвагі замежная камандзіроўка Аляксандра Лукашэнкі.
Беларусь заклікала АБСЕ запусціць шырокі дыялог аб будучыні бяспекі ў Еўразіі. Пазіцыя нашай краіны агучана ў Вене на пленарным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін АБСЕ.
Галоўнай юрыдычнай пляцоўкай у гэтыя дні стаў форум «Права ў сучасным свеце». Эксперты-юрысты, бізнесмены і студэнты сабраліся ў Мінску, каб абмеркаваць, як права адказвае на выклікі сучаснасці.
Шукаць маладыя таленты, якія будуць далей развіваць нашую краіну. Нацыянальны банк падвёў вынікі конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы.
Дапамагаць людзям, не шкадуючы сіл і часу. Сёння адзначаецца Міжнародны дзень валанцёраў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.