Асноўныя тэмы:
Паўнамоцтвы ўлады на месцах будуць узмоцнены прэзідэнцкім указам. Праект дакумента напярэдадні разгледзелі на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
У Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл. На базе аднаго са злучэнняў разгорнуты пункт прыёму асабовага складу.
Эфектыўная эканоміка, ахова здароўя і камфортнае пражыванне. Як будзе рэалізоўвацца праграма развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся.
Яшчэ адзін крок на шляху да лічбавізацыі і электроннага дакументаабароту. Беларуская гандлёва-прамысловая палата пачала выдаваць сертыфікаты прадукцыі ўласнай вытворчасці ў электронным фармаце.
Тэрмін – да 1 сакавіка. Да гэтага часу не менш за 95% сельскагаспадарчай тэхнікі, якая першай выйдзе на палі, павінна быць гатова да пасяўной.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.