Асноўныя тэмы:
Радыяцыйная бяспека і надзейнасць эксплуатацыі АЭС - прыярытэт з прыярытэтаў: у Палацы Незалежнасці абмеркаваны пытанні дзейнасці Беларускай АЭС.
2022 год для легкай прамысловасці Беларусі стаў кропкай імпульсу. Заходнія санкцыі падштурхнулі прадпрыемствы галіны да пошуку новых рынкаў. Дзе чакаюць беларусаў – расказала старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна.
Падрыхтоўка канкурэнтаздольных кадраў для буйных прадпрыемстваў, эканамічнае развіццё краіны і прамысловыя перспектывы: Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў прамысловасці «Кадры індустрыі» адзначае юбілей – 20 гадоў.
Жанчыны краіны прымаюць віншаванні з надыходзячым святам. Раскажам, як сустракаюць Міжнародны жаночы дзень на ўзроўні рэгіёнаў і ў асобных прадпрыемствах.
Яскравы музычны падарунак цудоўнай палове чалавецтва ў гонар Свята Вясны рыхтуе сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі. Сустрэча адбудзецца 8 сакавіка ў канцэртнай зале «Верхні горад».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.