Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі ў бліжэйшыя дні з рабочым візітам наведае Расійскую Федэрацыю. На парадку дня еўразійская інтэграцыя і ўдзел ў мерапрыемствах з нагоды 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У гэтыя дні да манументаў, помнікаў і абяліскаў жыхары і госці нашай краіны нясуць кветкі, каб пакланіцца подзвігу пакалення пераможцаў – тым, каму не давялося 9 мая 1945-га пачуць доўгачаканае слова «Перамога».
Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх улад. Томаш Шмідт знаходзіцца ў Мінску і расказвае праўду аб сітуацыі ў краіне-суседцы.
Пасяджэнне першай сесіі Савета Рэспублікі 8 склікання прайшло ў Мінску. У партфелі сенатараў некалькі праектаў законаў, і ўсе былі адобраны.
Аператыўная, актуальная і запатрабаваная інфармацыя! Работнікі радыё, тэлебачання і сувязі адзначаюць сёння прафесійнае свята.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.