Асноўныя тэмы:
Праваахоўны блок Беларусі пераарыентуецца на раскрыццё злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій. Прэзідэнт Беларусі напярэдадні правёў сустрэчу са старшынёй Следчага камітэта.
У Беларусі створана міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі прапаноў па пашырэнні паўнамоцтваў урада і мясцовых органаў улады.
Укараненне сучасных і лічбавых тэхналогій у газавай прамысловасці – адна з галоўных задач галіны. Рост колькасці карыстальнікаў прыроднага і звадкаванага газу не спыняецца.
Авіяпасажырам, якія прылятяюць у Мінск, неабходна будзе запоўніць анкету аб стане здароўя.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі стварыла віртуальную выставу «Спадчына Кірылы і Мефодзія». Яна прысвечана жыццю і дзейнасці знакамітых асветнікаў.
Новы сусветны рэкорд устанавіў шматразовы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса Вячаслаў Харанека. На чарзе – 7-гадзінны гіравы марафон.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і навор'е.