Асноўныя тэмы:
Санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя і алнаўленне пасажырскіх зносін у ЕАЭС стануць ключавымі тэмамі падчас пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое пройдзе заўтра ў Ерэване у вочным фармаце.
Замежныя дыпламаты ацанілі ўзровень вытворчасці «Івацэвічыдрэў». Напярэдадні на прадпрыемстве прайшла прэзентацыя магчымасцей беларускай дрэваапрацоўкі.
Дэталёвы план цэнтральнай часткі тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне.
Пераемнасць вопыту – па ініцыятыве старшыні Гомельскага аблвыканкама ў рэгіёне створаны Савет старэйшын.
Значная падзея для праваслаўнага свету – памятны камень на месцы будаўніцтва новай званніцы заклалі ў Жыровіцкім манастыры.
У Нацыянальным архіве Беларусі прэзентавалі электроннае дакументальнае выданне «Зводкі і спецпаведамленні кіруючых органаў партызанскага руху у Беларусі».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.