Асноўныя тэмы:
Вялікая размова з Прэзідэнтам у прамым эфіры! Далучаемся да галоўнай сустрэчы Першага ў 11 гадзін.
У Палацы Незалежнасці сёння прагучаць не толькі адказы на пытанні. Адбудзецца шчыры дыялог і абмеркаванне, упэўнены госць «Радыёфакта» – дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін.
Якім будзе адказ Беларусі на санкцыі? На гэтае пытанне падчас Вялікай размовы з Прэзідэнтам чакаюць адказ работнікі хімічнай, горнай і нафтавай галін.
Даць магчымасць працаваць, каб зарабляць для сваіх сямей. Менавіта такія просьбы чула кіраўніцтва большасці прадпрыемстваў краіны ў мінулым годзе ў той час, калі іншыя праводзілі правакацыйныя мітынгі.
4 мільёны 252 тысячы тон. Менавіта столькі на сённяшні дзень важыць рэспубліканскі каравай.
7 алімпійскіх медалёў у сборнай Беларусі. Падвядзем вынікі ўдзелу нашых спартсменаў у Летніх гульнях чатырохгоддзя.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.